Дэлегацыя беларускага Мінабароны пачала візіт у М’янму

Дэлегацыя беларускага Міністэрства абароны пачала візіт у М’янму. Як паведамілі ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны, візіт праводзіцца па задачах, пастаўленых Аляксандрам Лукашэнкам.

Запланаваны шэраг сустрэч з ваенным кіраўніцтвам М’янмы. Яны будуць прысвечаныя ваеннаму і ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву, у тым ліку пытанням эканомікі.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года ў Беларусь прыязджала дэлегацыя ваенных з М’янмы. Абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы. Таксама ў кастрычніку адбылося 17-е пасяджэнне Беларуска-м’янманскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Яно было прысвечана ў тым ліку супрацоўніцтву ў сферы мадэрнізацыі і вытворчасці ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Вялася гаворка пра навучанне м’янманскіх ваенных спецыялістаў у Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!