Reform.news

Еўратройка паспрабуе пераканаць Трампа падтрымаць перамовы з РФ

Рэдакцыя Reform.news · 11 чэрвеня 2026, 10:26

https://reform.news/be/e-ratrojka-pasprabue-perakanac-trampa-padtrymac-peramovy-z-rf/

Лідары Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі маюць намер пераканаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падтрымаць новыя ўмовы перамоваў з Расіяй. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Саміт G7 адбудзецца 15–17 чэрвеня ў курортным горадзе Эвіян-ле-Бэн у Францыі. Падчас гэтага мерапрыемства Еўратройка збіраецца пераканаць Трампа падтрымаць новыя перамовы з РФ.

Раней Вялікабрытанія, Францыя і Германія ў сумеснай заяве з Украінай назвалі ўмовы для такіх перамоваў. Яны ўключаюць неадкладнае спыненне агню па цяперашняй лініі фронту «як стартавую кропку для дыялогу», а таксама гарантыі бяспекі для Украіны, уключаючы магчымасць разгортвання шматнацыянальных міратворчых сіл.

У Крамлі ўжо адхілілі выстаўленне якіх-небудзь папярэдніх умоў для пачатку перамоваў.

Рэклама

Пакінуць адказ