Фото: Markus Spiske, unsplash.com
Еўрапейская федэрацыя плавання (European Aquatics) папрасіла адкласці допуск беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў пад дзяржаўнай сімволікай да верасня.
«У запыце ўтрымліваецца просьба аб тым, каб дадзены рэгламент, які дазваляе вяртанне гэтых спартсменаў да паўнавартаснага ўдзелу ва ўсіх водных дысцыплінах, не ўступаў у сілу ў Еўрапейскай федэрацыі водных відаў спорту да 1 верасня 2026 года», — паведамляе прэс-служба European Aquatics.
Да 1 верасня беларускія і расійскія спартсмены могуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай European Aquatics як індывідуальныя нейтральныя спартсмены.
Нагадаем, 13 красавіка Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту (World Aquatics) аднавіла поўныя членскія правы Беларусі і Расіі і дазволіла беларускім і расійскім спартсменам выступаць пад дзяржаўнымі сцягамі сваіх краін.