Дзве непаўналетнія матацыклісткі сутыкнуліся ў Столінскім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 16:25
https://reform.news/be/dzve-nepa-naletnija-matacyklistki-sutyknulisja-stolinskim-rajone/У вёсцы Аздамічы ў Столінскім раёне дзяўчынкі-падлеткі 14 і 15 гадоў учынілі ДТЗ на матацыклах, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
5 ліпеня 15-гадовая матацыклістка без правоў ехала на матацыкле «Мінск-D4» па вуліцы 9 Мая. З сабой яна везла 13-гадовую пасажырку. У нейкі момант яна сутыкнулася з матацыклам «Мінск», якім кіравала 14-гадовая дзяўчынка. Вадзіцельскага пасведчання ў яе таксама не было. Пасля сутыкнення старэйшая матацыклістка з’ехала ў кювет і ўрэзалася ў агароджу.
15-гадовую матацыклістку і яе пасажырку шпіталізавалі. Устаноўлена, што абедзве былі без зашпіленых маташлемаў.
