Дзве кнігі ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Міністэрства інфармацыі дадало ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” дзве кнігі, размешчаныя на сайце бібліятэкі “Камунікат” (kamunikat.org).

Суд Ленінскага раёна Магілёва палічыў “экстрэмісцкімі”:

  • “Вяртанне на Радзiму: вершы, пераклады, зацемкi/ Анатоль Санаценка. – Мiнск: Галiафы, 2016.-84 с.”;
  • “АНАТОЛЬ ВАРШAӮСКI НЯБЕСНЫ ЛЁН (Вершы розных гадоŷ; бабруйскiя лiмэрыкi; беларускiя хайку; Гiём Апалiнэр – наш чалавек у Парыжы) 82с.”.

Акрамя таго, у спіс трапілі:

  • акаўнт BELPOL у сетцы Х,
  • старонка ў ТikTok “pawka”.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.