Дзяржагенцтва “БелТА” выдаліла хамскі выступ Дапкюнаса з абразамі ў адрас Зяленскага
Рэдакцыя Reform.news · 25 чэрвеня 2026, 17:12
https://reform.news/be/dzjarzhagenctva-belta-vydalila-hamski-vystup-dapkjunasa-z-abrazami-adras-zjalenskaga/Дзяржаўнае агенцтва “БелТА” і сайт газеты Адміністрацыі Лукашэнкі “СБ. Беларусь сёння” сёння апублікавалі тэкст выступу пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ Андрэя Дапкюнаса на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ, а затым выдалілі публікацыю. Ніякіх тлумачэнняў ад рэдакцый не было.
Варта адзначыць, што выступ Дапкюнаса выглядаў празмерна рэзкім нават для сучаснай беларускай дыпламатыі. У ім прадстаўнік рэжыму ў Мінску заявіў, што Украінай кіруе «містэр Бін пад крэкам». Таксама Дапкюнас назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага “фактычным кіраўніком Украіны” і «жывёлай».
Рэдакцыя Reform.news паспела скапіяваць скандальны тэкст.

