У Магілёве абакралі цеплаходы
Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 09:46
https://reform.news/be/u-magiljove-abakrali-ceplahody/Магілёўская міліцыя раскрыла крадзеж кабеляў са старых цеплаходаў, якія стаялі ў рачным порце.
У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі адной з юрыдычных фірмаў. З машынных аддзяленняў чатырох цеплаходаў у рачным порце знік сілавы кабель. Шкода склала каля 2000 рублёў.
Па падазрэнні ў датычнасці да крадзяжу затрымалі 35-гадовага рабочага. Мужчына займаўся дэмантажнымі работамі паблізу. Ён заўважыў, што цеплаходы не замкнёныя, і скарыстаўся гэтым.
“У канцы рабочага дня ён зразаў кабелі, пераплаўляў іх і здаваў у пункт прыёму металу. Атрыманыя грошы траціў на асабістыя патрэбы”, – расказалі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Распачатая крымінальная справа.

