Двое мужчын танулі ў ледзяной вадзе Сожа ў Гомелі

Двух мужчын выратавалі сёння ўвечары на Сожы ў Гомелі, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».

Інфармацыя пра тое, што па вуліцы Набярэжнай тонуць два чалавекі, паступіла ў службу выратавання. Супрацоўнікі Гомельскай гарадской выратавальнай станцыі АСВОД дасталі з вады і даставілі на бераг мужчын 1992 і 2002 года нараджэння. Выратаваных з ледзяной вады перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.

Фота: t.me/osvodgomel
Фота: t.me/osvodgomel
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!