Фото: t.me/sudexpert_by
У Брэсцкай вобласці зафіксаваныя два выпадкі атручвання малалетніх дзяцей, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
У Ляхавічах двухгадовае дзіця зайшло ў гараж у двары дома і выявіла бутэльку з-пад газаванага напою з вадкасцю. Прыняўшы яе за газаваны напой, малы зрабіў глыток. Вадкасцю аказаўся сродак для мыцця рухавіка, які напярэдадні прынёс у гараж бацька. З прыкметамі атручвання дзіця шпіталізавалі.
У Івацэвічах трохгадовая дзяўчынка дастала з кухоннай шафы блістар з таблеткамі і прыняла іх. Бацькі адразу адвезлі дачку ў бальніцу, дзе ёй правялі прамыванне страўніка. Жыццю дзяўчынкі нічога не пагражае.