Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень надворнай небяспекі на суботу, 15 жніўня. У Беларусь вернецца спёка.

“Днём 15 жніўня (субота) па паўднёвым захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С”, – гаворыцца ў папярэджанні.

Мяркуючы па прагнозе Белгідрамета, спякотнае надвор’е захаваецца да панядзелка, а ў нядзелю тэмпература на паўднёвым захадзе краіны можа дасягнуць +35°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!