Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала сустрэліся ў Аахене ўпершыню з 2020 года — фота

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ў нямецкім Аахене ўтраіх упершыню з 2020 года. Сумеснае фота апублікаваў Офіс Ціханоўскай.

У ратушы Аахена традыцыйна праходзіць цырымонія ўручэння Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага (Karlspreis) — адна з самых прэстыжных еўрапейскіх узнагарод за ўнёсак у аб’яднанне Еўропы.

Вядомае трыа стала лаўрэатамі прэміі 2022 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!