“Беларусбанк” і “Белаграпрамбанк” сёння прыступілі да рэалізацыі дзяржаўных аблігацый на прад’яўніка 11-га і 12-га выпускаў. Яны намінаваныя ў доларах ЗША.
Намінальны кошт каштоўнай паперы 11-га выпуску – 1000 долараў, 12-га – 5000 долараў.
Тэрмін абарачэння аблігацый – 2 гады. Стаўка па аблігацыях – 2,7% гадавых.
Аб’ём 11-га выпуску складае 23 млн долараў, а 12-га – 27 млн долараў.
Нагадаем, у жніўні Мінфін не змог размясціць чарговы выпуск аблігацый на БВФБ. Аўкцыён па размяшчэнні быў прызнаны такім, што не адбыўся. Да гэтага Мінфін ужо рэалізаваў два доларавыя выпускі дзяржаблігацый агульным аб’ёмам 100 млн долараў. Стаўка па іх склала 2,9% гадавых. Акрамя таго, былі выпушчаныя інтэрнэт-аблігацыі для фізічных асоб на 50 млн долараў.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
