Reform.news

Трое падлеткаў загінулі ў ДТЗ у Лельчыцкім раёне

Рэдакцыя Reform.news · 31 кастрычніка 2026, 08:08

https://reform.news/be/troe-padletka-zaginuli-dtz-u-lelchyckim-rajone/

Сёння рана раніцай у Лельчыцкім раёне адбылося ДТЗ са смяротным зыходам. Загінулі трое падлеткаў. Яшчэ двое ў бальніцы.

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, аварыя адбылася каля 4-й раніцы на 76-м км дарогі Р-36 Мазыр-Лельчыцы-Мілашэвічы-мяжа Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, 17-гадовы вадзіцель Audi не справіўся з кіраваннем.

Аўтамабіль з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. 16-гадовы і двое 17-гадовых пасажыраў загінулі на месцы. Вадзіцель і яшчэ адзін 15-гадовы пасажыр дастаўлены ў бальніцу.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.

Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Рэклама

Пакінуць адказ