Другім віцэ-спікерам КР абраны Яўген Андрэйчык

Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання абраны Яўген Андрэйчык («Наступ»). Па выніках другога тура галасавання ён набраў 44 галасы.

За Андрэйчыка прагаласаваў 31 з 34 дэлегатаў ад «Кааліцыі Латушкі і Руху «За Свабоду», усе 8 дэлегатаў ад «Наступу», усе 4 дэлегаты ад «Ваш голас» і 1 пазафракцыйны дэлегат.

Другі кандыдат, Павел Мар’еўскі ад «Еўрапейскага выбару», набраў 35 галасоў. За яго прагаласавалі 2 з 34 дэлегатаў ад «Кааліцыі Латушкі і Руху «За Свабоду», усе 10 дэлегатаў ад «Еўрапейскага выбару», усе 6 дэлегатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай платформы, усе 5 дэлегатаў ад «Хопіць баяцца!», усе 4 дэлегаты ад Блока беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» і ўсе 8 дэлегатаў ад руху «Воля».

Кворум для галасавання склаў 79 з 80 дэлегатаў Каардынацыйнай рады, усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 79 дэлегатаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!