Дональд Трамп. Скриншот видео.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вельмі паважае Аляксандра Лукашэнку, а з Беларуссю ў яго выдатныя адносіны. Пра гэта ён расказаў 27 лютага на экстранай прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне перад паездкай у Тэхас.
Журналіст спытаў у яго, ці плануюць ЗША аднавіць адносіны з Беларуссю. На гэта Трамп адказаў, што ў яго з Беларуссю “выдатныя адносіны”.
Прыводзім гэтую частку размовы цалкам.
Журналіст: Спадар прэзідэнт, ці плануеце вы аднавіць адносіны з Беларуссю? Ці плануеце вы аднавіць дыпламатычныя і іншыя адносіны з Беларуссю? З Беларуссю ў Еўропе?
Трамп: Так, я добра ведаю Беларусь, вядома. Працягвайце.
Журналіст: Вы плануеце аднавіць адносіны з імі?
Трамп: У нас выдатныя адносіны. Я вельмі паважаю іх лідара. З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны.
Журналіст: У вас ёсць нейкія ўмовы для іх? Па зняцці санкцый?
Трамп: Мне вельмі падабаецца іх лідар.