Дональд і Меланія Трамп падзякавалі Лукашэнку за прэзенты — Эйсмант

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант расказала пра асабістае пасланне ад прэзідэнта ЗША і яго жонкі, якое прывёз Джон Коўл у Мінск. У ім Дональд і Меланія Трамп дзякуюць Аляксандру Лукашэнку за падарункі і «гасціннасць, якая пастаянна аказваецца амерыканскай дэлегацыі».

«Праз спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла нашаму прэзідэнту перададзена асабістае пасланне ад Дональда і Меланіі Трамп. Са, зноў жа, нейкіх такіх агульных рэчаў, з таго, што было ў гэтым пасланні — ну, напрыклад, першая пара Злучаных Штатаў Амерыкі дзякуе беларускаму боку і асабіста прэзідэнту за гасціннасць, якая пастаянна аказваецца амерыканскай дэлегацыі тут, адзначаюць нашу беларускую гасціннасць, гавораць пра вельмі цёплы прыём.

Дзякуюць за прэзенты, якія раней наш прэзідэнт перадаваў Дональду і Меланіі. Ну і віншуюць з надыходзячым Раством і жадаюць шчаслівага Раства. Таксама Дональд Трамп адзначае, што з нецярпеннем чакае вяртання Джона Коўла дадому, каб даведацца падрабязнасці праведзеных перамоваў. Ну вось, уласна, усё, што пакуль магу расказаць, тыя ж самыя падрабязнасці», — расказала Эйсмант.

Каментар быў апублікаваны ўчора ў акаўнтах прэс-службы Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!