Для сваякоў вызваленых палітычных зняволеных запрацавала гарачая лінія ў Telegram @hotline202512.
На гарачай лініі можна даведацца, ці ёсць сярод вызваленых ваш сваяк, перадаць яму кантакт для сувязі, задаваць пытанні наконт вызвалення, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.
Для ўсіх іншых пытанняў працуе гарачая лінія праваабарончага цэнтра «Вясна» @ViasnaSOS.
Жадаючыя падтрымаць вызваленых могуць запоўніць спецыяльную форму.