Для беларускіх мастакоў абвешчаны open call на ўдзел у варшаўскай выставе, прысвечанай нябачным гісторыям

Мастакоў беларускага паходжання запрашаюць прыняць удзел у выставе, якая адбудзецца ў верасні ў галерэі «Promocyjna» Варшаўскага Дома культуры «Staromiejski».

Выстава будзе прысвечана прыхаваным асабістым гісторыям, а таксама індывідуальным і калектыўным досведам, якія часта застаюцца нябачнымі або непрамоўленымі. Тэма адкрытая для розных інтэрпрэтацый: кожны можа прапанаваць уласнае разуменне таго, што можа азначаць «схаваны наратыў» і як ён можа праяўляцца ў мастацкай практыцы.

Заяўкі прымаюць да 30 чэрвеня тут.

Куратарка выставы: Саша Вялічка.

Усе пытанні можна накіроўваць Каі Вербаноўскай: kaja.werbanowska@sdk.pl

Праект суфінансуецца Цэнтрам Мерашэўскага.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!