Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў адправіцца на пасяджэнне ПА АБСЕ

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам старшыні камісіі па міжнародных справах Сяргея Рачкова 19-20 лютага прыме ўдзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Яно адбудзецца ў Вене.

Як паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, Рачкоў з калегам з Савета Рэспублікі Алегам Румо возьме ўдзел у пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ, трох агульных камітэтаў па палітычных пытаннях і бяспецы, па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях, а таксама ў сумесных пасяджэннях.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!