Official White House Photo by Daniel Torok
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмяніў сустрэчы з прадстаўнікамі іранскіх уладаў, і заклікаў іранцаў працягваць пратэсты.
«Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТАВАЦЬ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ІНСТЫТУТЫ!!! Запамінайце імёны забойцаў і катаў. Яны заплацяць высокую цану. Я адмяніў усе сустрэчы з іранскімі службовымі асобамі да таго часу, пакуль не спыняцца бессэнсоўныя забойствы пратэстоўцаў. ДАПАМОГА ЎЖО Ў ДАРОЗЕ. MIGA!!!» — напісаў ён у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Нагадаем, пратэсты ў Іране працягваюцца больш за два тыдні. Праваабаронцы паведамляюць пра сотні забітых пратэстоўцаў.
Раней ЗША заяўлялі, што разглядаюць усе магчымыя варыянты дзеянняў у дачыненні да Ірана, уключаючы авіяўдары.