ДАІ за чатыры дні акцыі канфіскавала 74 матацыклы
Рэдакцыя Reform.news · 10 жніўня 2026, 13:48
https://reform.news/be/dai-za-chatyry-dni-akcyi-kanfiskavala-74-matacykly/Прэс-служба МУС падвяла прамежкавыя вынікі прафілактычнай акцыі “Матацыкліст”, якую ДАІ праводзіць у Беларусі з 6 па 16 жніўня.
За першыя чатыры дні мерапрыемстваў (6-9 жніўня) выяўлена каля 748 парушэнняў, учыненых кіроўцамі матацыклаў. У стане алкагольнага ап’янення затрыманыя 10 чалавек, адхіленыя ад кіравання 57 бяспраўнікаў, 74 матацыклы змешчаныя на ахоўныя стаянкі.
У прэс-службе МУС нагадалі, што акцыя працягваецца з прыцягненнем беспілотнікаў і сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.
