Цыгарэты на больш як 250 тысяч еўра знайшлі ў літоўскім лесе
Рэдакцыя Reform.news · 2 студзеня 2026, 20:37
https://reform.news/be/cygarjety-na-bolsh-jak-250-tysjach-e-ra-znajshli-lito-skim-lese/Літоўскія памежнікі выявілі 50 тысяч пачак беларускіх цыгарэт у лесе каля вёскі Куаджай Лаздзійскага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю.
Скруткі з прымацаванымі да іх петлямі былі раскіданыя ў радыусе 20 метраў. Памежнікі зладзілі засаду, але на працягу некалькіх гадзін за цыгарэтамі ніхто не прыйшоў. Пасля гэтага скруткі забралі на заставу. Унутры кожнага пакета было па дзве каробкі з лагатыпам фабрыкі «Нёман», паведамляе літоўская памежная служба.
Усяго было канфіскавана 50 тысяч цыгарэт Minsk 5 Superslims і Queen Menthol. Іх кошт ацэньваецца ў 259 500 еўра. Пачата дасудовае расследаванне.



