На пажары ў Валожынскім раёне загінулі сем цялят. Пра гэта паведамляе МНС.
Інцыдэнт адбыўся ўдзень у нядзелю на ферме каля аграгарадка Вішнева Валожынскага раёна. Тут загарэўся драўляны навес для ўтрымання цялят.
“Работнікамі гаспадаркі эвакуіраваны з кароўніка 72 каровы, з-пад навеса 32 цяляці. У выніку пажару загінулі 7 цялят (узрост да 1 месяца), знішчана падсцілка на плошчы 75 кв. метраў, пашкоджаны 20 кв. метраў шыфернага даху навеса”, — распавялі ў МНС.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.