Фото: БЖД
БЧ паведаміла пра чарговую паломку рухомага саставу. На гэты раз на станцыі Рыжкавічы з-за няспраўнасці лакаматыва быў спынены цягнік №55 Масква — Полацк/Гомель.
Ён адправіўся з Масквы ўчора ўвечары і павінен быў прыбыць у Гомель а 8:36.
БЧ накіравала дапаможны лакаматыў. У выніку цягнік прыбудзе ў Гомель са спазненнем на 1 гадзіну 10 хвілін.