Ціханоўская ў Варшаве далучылася да ініцыятывы “Напішы ліст палітвязню”

Святлана Ціханоўская ў сераду, 11 лютага, прыняла ўдзел у сустрэчы ініцыятывы “Напішы ліст палітвязню”. Разам з яе ўдзельнікамі ў Беларускім моладзевым хабе яна напісала лісты і паштоўкі палітвязням.

«Я вельмі ўдзячная ўсім беларусам і беларускам, хто прыходзіць на гэтыя сустрэчы і піша лісты нашым палітвязням — для іх гэта сапраўды вельмі важна. Вы робіце гэта кожны тыдзень, і, здаецца, мяне ніколі не перастане здзіўляць моц нашай салідарнасці», — сказала Ціханоўская, перадае яе офіс.

Ініцыятыва збіраецца ў Варшаве рэгулярна. Людзі прыходзяць, каб напісаць некалькі радкоў падтрымкі тым, хто знаходзіцца ў зняволенні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!