У 2025 годзе суды вынеслі прысуды некалькім дзясяткам непаўналетніх па артыкулах КК, якія часта ўжываюцца для пераследу па палітычных матывах. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на справаздачу Вярхоўнага суда.
Паводле даных справаздачы, у мінулым годзе былі асуджаны:
- 16 непаўналетніх — за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК);
- 6 непаўналетніх — за “садзейнічанне экстрэмізму” (арт. 361-4 КК);
- 5 непаўналетніх — за «распальванне варожасці» (арт. 130 КК);
- 4 непаўналетніх — за «акт тэрарызму» (арт. 289 КК);
- 4 непаўналетніх — за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК);
- 3 непаўналетніх — за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК);
- 1 непаўналетні — за «гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы» (арт. 366 КК);
- 1 непаўналетні — за «ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў узброеным фарміраванні або ў ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўку або падрыхтоўку для такога ўдзелу» (арт. 361-3 КК).
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!