Ціханоўская пра размову з Коўлам і Смітам: Упэўненая ў поспеху гуманітарных намаганняў

У Офісе Святланы Ціханоўскай расказалі пра сённяшнюю тэлефонную размову са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам і намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Крысам Смітам.

Лідарка дэмсіл выказала падзяку прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і яго камандзе за дапамогу ў вызваленні больш за 500 палітычных зняволеных у Беларусі.

«Прэзідэнт Трамп заявіў, што мэта — вызваліць іх усіх, і я ўпэўненая ў поспеху гуманітарных намаганняў у гэтым кірунку», — заявіла палітык па выніках размовы.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!