Ціханоўская пра Халакост: Гістарычны ўрок усё яшчэ не засвоены

Святлана Ціханоўская у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня, заявіла, што гістарычны ўрок яшчэ не засвоены.

«Халакост стаў адной з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва і назаўсёды паказаў, на што здольная ўлада без межаў і адказнасці.

Калі адкрываеш навіны і бачыш, што ва Украіне працягваюць гінуць мірныя людзі, а ў Беларусі і сёння саджаюць і катуюць нявінных, становіцца відавочна: гістарычны ўрок усё яшчэ не засвоены. Наша адказнасць — памятаць, казаць праўду і не дазваляць злу станавіцца нормай», — заявіла Ціханоўская.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!