У Добрушы ўпаў расійскі беспілотнік — “Флагшток”

Выданне “Флагшток” даведалася, што 26 студзеня ў межах Добруша ўпаў беспілотнік. Ён не здэтанаваў. У публікацыі гаворыцца, што, меркавана, гэта быў ударны БПЛА тыпу «шахед».

Крыніца выдання паведаміла, што мясцовым жыхарам забаранілі здымаць беспілотнік, а неўзабаве яго вывезлі. Адзначаецца, што маніторынгавыя каналы ў той дзень не паведамлялі пра залёты БПЛА ў Беларусь.

Разам з тым 27 студзеня ўкраінскія маніторынгавыя каналы інфармавалі, што ў паветраную прастору Беларусі накіроўваліся некалькі беспілотнікаў. Прааналізаваўшы інфармацыю каналаў, выданне робіць выснову, што над тэрыторыяй Гомельскай вобласці ў гэты дзень праследавалі мінімум тры беспілотнікі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!