Ціханоўская пра Халакост: Гістарычны ўрок усё яшчэ не засвоены
Рэдакцыя Reform.news · 27 студзеня 2026, 15:31
https://reform.news/be/cihano-skaja-pra-halakost-gistarychny-rok-usjo-jashchje-ne-zasvoeny/Святлана Ціханоўская у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня, заявіла, што гістарычны ўрок яшчэ не засвоены.
«Халакост стаў адной з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва і назаўсёды паказаў, на што здольная ўлада без межаў і адказнасці.
Калі адкрываеш навіны і бачыш, што ва Украіне працягваюць гінуць мірныя людзі, а ў Беларусі і сёння саджаюць і катуюць нявінных, становіцца відавочна: гістарычны ўрок усё яшчэ не засвоены. Наша адказнасць — памятаць, казаць праўду і не дазваляць злу станавіцца нормай», — заявіла Ціханоўская.
