Светлана Тихановская на Мюнхенской конференции по безопасности 14 февраля 2026 года. Фото: Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская у сетцы Х адрасавала Петэру Мадзьяру віншаванне з перамогай на выбарах у Венгрыі.
“Віншую Петэра Мадзьяра з перамогай на выбарах у Венгрыі. Я з нецярпеннем чакаю сумеснай працы па ўмацаванні свабоднай, мірнай і адзінай Еўропы, заснаванай на дэмакратыі, вяршэнстве права і волі народа”, – напісала яна.
Нагадаем, у нядзелю ў Венгрыі прайшлі парламенцкія выбары. Па іх выніках партыя Петэра Мадзьяра атрымала ўпэўненую перамогу над партыяй прэм’ер-міністра Віктара Орбана, якая знаходзілася ва ўладзе 16 гадоў. TISZA Мад’яра атрымлівае 138 з 199 месцаў у венгерскім парламенце, што дазваляе ёй праводзіць канстытуцыйныя змены.