Скриншот видео
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем, звярнуўшыся да іх са святочным відэазваротам.
«Дарагія беларусы і беларускі, у гэты дзень многія з нас вітаюць адзін аднаго словамі “Хрыстос уваскрос” — “Сапраўды ўваскрос”. Гэта словы, якімі людзі шмат гадоў таму перадавалі вестку пра цуд, якога чакалі вельмі многія. А для кагосьці ўваскрашэнне Хрыста стала падзеяй, якая вярнула веру, надзею і ўпэўненасць у лепшую будучыню. Гэта гісторыя пра тое, што нават у самыя цёмныя часы адбываюцца рэчы, якія нагадваюць нам пра сілу веры і надзеі», — сказала яна.
«Усім нам час ад часу патрэбны цуд — нават самы маленькі — які можа падтрымаць і даць сілы рухацца далей. І гэтыя цуды сапраўды адбываюцца: трэба толькі быць уважлівымі, каб заўважаць іх і верыць у лепшае. Няхай гэтае свята ўмацуе нашу веру ў тое, што дабро і праўда абавязкова перамогуць. Са святам вас, дарагія!» — дадала лідарка дэмсіл.