Ціханоўская падзякавала беларусам за ўдзел у мерапрыемствах да 40-й гадавіны аварыі на ЧАЭС
Рэдакцыя Reform.news · 27 красавіка 2026, 11:05
https://reform.news/be/cihano-skaja-padzjakavala-belarusam-za-dzel-u-merapryemstvah-da-40-j-gadaviny-avaryi-na-chajes/Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, якія на працягу апошняга месяца прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 40-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны прайшлі па ўсім свеце.
«Дарагія, дзякуй кожнаму і кожнай, хто цягам апошняга месяца далучыўся да мерапрыемстваў 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
26 красавіка — гэта не толькі дзень памяці пра трагедыю, але і напамін пра тое, на якую вялікую салідарнасць здольныя людзі.
Менавіта пасля Чарнобыля беларусы паказалі, на якую вялікую ўзаемную падтрымку, чалавечнасць і адказнасць адно за аднаго мы здольныя. І ўчора, падчас Чарнобыльскага шляху, мы зноў гэта пацвердзілі. У Варшаве, Вільнюсе, Цюрыху, Беластоку, Львове, Нью-Ёрку — усюды беларусы былі разам.
Дзякуй усім, хто далучыўся», — заявіла яна.
