Reform.news

Ціханоўская пачала візіт у Кіеў

Рэдакцыя Reform.news · 25 мая 2026, 08:13

https://reform.news/be/cihano-skaja-pachala-vizit-u-kie/

Святлана Ціханоўская сёння раніцай прыехала ў Кіеў. Пра гэта паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.

На вакзале яе сустракаў нядаўна прызначаны пасол МЗС Украіны па асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор, які адказвае за сувязі з беларускімі дэмсіламі.

Ціханоўская ў сацсетках падзякавала Украінскай чыгунцы за хуткую дастаўку ў Кіеў. Яна таксама паказала імянны білет, на якім напісана: Вольны Кіеў – Вольны Мінск.

Рэклама

Пакінуць адказ