Ціханоўская ў Гданьску сустрэлася з Валенсам
Рэдакцыя Reform.news · 25 чэрвеня 2026, 14:20
https://reform.news/be/cihano-skaja-gdansku-sustrjelasja-z-valensam/Святлана Ціханоўская ў Гданьску сустрэлася з былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Валенсам, адным з лідараў “Салідарнасці”.
“Мы абмеркавалі Беларусь, Украіну і тое, як працягваць барацьбу з тыраніяй, не губляючы надзеі.
Гісторыя Польшчы нагадвае нам, што дыктатуры падуць, калі людзі застануцца адзінымі”, — распавяла яна пра сустрэчу ў X.
Нагадаем, у Гданьску Ціханоўская прымае ўдзел у Канферэнцыі па аднаўленні Украіны.
