Ціханоўская: Больш за 170 беларускіх жанчын застаюцца палітычнымі вязнямі

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у міжнародным варкшопе «Women’s Progress Dialogue» у межах свайго візіту ў Берлін, прымеркаванага да ўдзелу ў Сусветным форуме дэмакратыі, тэхналогій і будучыні чалавецтва. У сваім выступленні яна падкрэсліла сілу жаночай салідарнасці і нагадала пра жанчын-палітвязняў.

«Больш за 170 беларускіх жанчын застаюцца палітычнымі вязнямі. Многія з іх у белых халатах стаялі з кветкамі на вуліцах у 2020 годзе. Іншыя былі арыштаваныя за пратэст супраць вайны ў 2022 годзе. У турме яны сутыкаюцца з прыгнётам, жорсткім абыходжаннем, збіццём і катаваннямі. У іх менш правоў, чым у звычайных зняволеных. Гэта неабходна спыніць.

Я вельмі спадзяюся, што наша жаночая салідарнасць ва ўсім свеце дапаможа іх вызваліць.

Салідарнасць паміж жанчынамі — гэта больш, чым дабрыня, гэта сіла. Гэта наша стратэгія. Гэта як мы выстаім», – цытуе Ціханоўскую яе Офіс.

Адзначаецца, што сесію адкрыла былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, на мерапрыемстве таксама выступалі экс-прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце, першая жанчына-прэм’ер Грэнландыі Алека Хаманд і інш.

Фото: Офіс Ціханоўскай
Фото: Офіс Ціханоўскай
Фото: Офіс Ціханоўскай
Фото: Офіс Ціханоўскай
Фото: Офіс Ціханоўскай
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!