Reform.news

Ціханоўская: Беларусь не хоча быць плацдармам для агрэсіі Расіі супраць Украіны ці Еўропы

Рэдакцыя Reform.news · 16 мая 2026, 11:13

https://reform.news/be/cihano-skaja-belarus-ne-hocha-byc-placdarmam-dlja-agrjesii-rasii-suprac-ukrainy-ci-e-ropy/

Святлана Ціханоўская пракаментавала заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра пагрозу з боку Расіі на беларускім напрамку.

«Расія зноў спрабуе яшчэ глыбей уцягнуць Беларусь у сваю вайну супраць Украіны. Але Беларусь — гэта не Лукашэнка. Беларускі народ не хоча гэтай вайны і не хоча, каб наша краіна стала плацдармам для новай агрэсіі супраць Украіны ці Еўропы», — напісала палітык у X.

Яна падзякавала ўкраінскаму лідару за тое, што ён гаворыць пра гэтыя пагрозы, і заклікала аб’яднацца, каб спыніць спробы Расіі распаўсюдзіць вайну на ўвесь рэгіён.

“Дзякуй, спадар прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, за тое, што вы выразна і настойліва гаворыце пра гэтыя пагрозы. Мы павінны аб’яднацца, каб спыніць спробы Расіі распаўсюдзіць вайну па ўсім нашым рэгіёне”, — падкрэсліла лідар дэмсіл.

Нагадаем, напярэдадні, пасля нарады з кіраўніцтвам Генштаба УСУ, ГУР, Службы знешняй разведкі і СБУ, Зяленскі заявіў, што Расія спрабуе уцягнуць Беларусь глыбей у вайну супраць Украіны і разглядае планы аперацый з тэрыторыі Беларусі супраць Украіны або адной з краін NATO.

Ён папярэдзіў, што Украіна будзе абараняць сябе, «калі Аляксандр Лукашэнка памыліцца і вырашыць падтрымаць яшчэ і гэты расійскі намер».

Зяленскі даручыў узмацніць адпаведны напрамак ва Украіне і прадставіць план рэагавання.

Рэклама

Пакінуць адказ