Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Румыніі далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду
Рэдакцыя Reform.news · 29 красавіка 2026, 13:49
https://reform.news/be/cihano-skaja-abmerkavala-z-prjezidjentam-rumynii-daluchjenne-da-mizhnarodnaga-gumanitarnaga-fondu/Святлана Ціханоўская ў Харватыі сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам. Яны знаходзяцца на саміце Трымор’я.
Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, падчас сустрэчы абмяркоўвалася паглыбленне супрацоўніцтва паміж Румыніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, магчымасць далучэння Румыніі да Міжнароднага гуманітарнага фонду, супрацоўніцтва з недзяржаўнымі арганізацыямі і перспектывы візіту ў Бухарэст.
«Мы абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва паміж Румыніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а таксама магчымы візіт у Бухарэст. Таксама падзякавала прэзідэнту за падтрымку Румыніі — разам з Малдовай, Польшчай і ЗША — ва ўчорашнім вызваленні палітычных зняволеных», – пракаментавала сустрэчу Ціханоўская.
