Фото: Великий камень
Чыгуначны тэрмінал у «Вялікім камені», які будуецца каля мінскага аэрапорта, павінен прыняць першы цягнік з Кітая ўжо ў кастрычніку. Завяршэнне ж праекта плануецца пазней. Пра гэта ў інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка Кірыл Карацееў.
«Тыя планы, якія мы раней агучвалі, а менавіта ў кастрычніку пачаць эксплуатацыю тэрмінала, рэалізуюцца. У кастрычніку мы плануем прыняць з Кітая першы цягнік, адправіць у Кітай першы цягнік», — сказаў ён.
Цалкам дабудаваць тэрмінал плануецца ў 2028 годзе.
«Далей ужо да 2028 года іншымі чэргамі будзем дабудоўваць тэрмінал. Гэта датычыцца адміністрацыйнай інфраструктуры, будынка, дзе будзе знаходзіцца пастаянны персанал, мытны персанал. Гэта датычыцца складской інфраструктуры. Але запусціць, каб праект ужо працаваў, камерцыйна акупляў сябе, — гэта кастрычнік гэтага года», — дадаў Карацееў.