Reform.news

Чэхія байкатуе цырымонію адкрыцця Паралімпіяды

Рэдакцыя Reform.news · 20 лютага 2026, 20:46

https://reform.news/be/chjehija-bajkatue-cyrymoniju-adkryccja-paralimpijady/

Чэхія не будзе прымаць удзел у цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў «ні ў якой форме» з-за ўдзелу ў спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў.

«Наша пазіцыя з самага пачатку застаецца цвёрдай і нязменнай: мы не згодныя з удзелам расіян і беларусаў у Гульнях. Мы заўсёды выступалі супраць іх вяртання ў любой форме, і прадстаўнікі Чэшскага паралімпійскага камітэта ў адпаведнасці з гэтым галасавалі на Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта. Пакуль працягваецца агрэсія супраць Украіны, расійскім і беларускім спартсменам не месца на міжнародных спаборніцтвах», — заяўляе Чэшскі паралімпійскі камітэт.

Байкот датычыцца толькі цырымоніі адкрыцця. Чэшскія паралімпійцы будуць прымаць удзел у гульнях.

Пра байкот цырымоніі адкрыцця раней абвясціла Украіна.

Нагадаем, Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у паралімпіядзе пад сцягамі сваіх краін.

Рэклама

Пакінуць адказ