Чатыры чалавекі загінулі ў страшным ДТЗ у Слонімскім раёне

Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Беларусі». Трагедыя адбылася сёння. На закругленні дарогі сутыкнуліся Volkswagen і Audi.

Асобы загінулых устанаўліваюцца. Два чалавекі дастаўлены ў бальніцу.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, медыкі, следча-аператыўная група. Па ўказанні Міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выбыў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Фота: t.me/NA_STRAGE
Фота: t.me/NA_STRAGE
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!