Чаты сваякоў зняволеных прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»

КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» найбуйнейшы чат сваякоў зняволеных — «СІЗА № 1 Калядзічы».

У гэтае ж «фарміраванне» ўключаны іншыя чаты ў Telegram і Viber, у якіх размаўлялі сваякі зняволеных:

  • Telegram-чат ID 1168669352
  • Telegram-чат ID 2338820883
  • Telegram-чат ID 542733250
  • Telegram-чат ID 521951391
  • Telegram-чат ID 1617270969
  • Telegram-чат ID 1630658694
  • Telegram-чат ID 1208205502
  • Telegram-чат ID 2645755108
  • Telegram-чат ID 3465506007
  • Telegram-чат ID 2519006562
  • Viber-чат «СІЗА-3 г.Гомель»
  • Viber-чат «ІК-1»
  • Viber-чат «Антошкіна»
  • Viber-чат «ІК-8 Орша»
  • Viber-чат «ІК-3 Віцьба»
  • Viber-чат «ІК-11 Ваўкавыск»
  • Viber-чат «Пятнашка» Вейна»
  • Viber-чат «ІУ «ІК № 17 г.Шклоў»
  • Viber-чат «ІК-17 Шклоў»
  • https://vk.com/ik2sikorskogo1
  • https://vk.com/club158252385
  • https://vk.com/ik14_novosady.

У канцы сакавіка чат «СІЗА №1 Калядзічы» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». На той момант у ім было каля 1800 чалавек.

У чаце сваякі зняволеных абменьваліся інфармацыяй, абмяркоўвалі правілы перадачы пасылак, графік спатканняў, перапіску і іншыя пытанні, якія датычацца СІЗА.

Нагадаем, што абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!