Reform.news

Чарговы цыгарэтны плыт «прышвартаваўся» ля літоўскага берага

Рэдакцыя Reform.news · 23 снежня 2025, 14:15

https://reform.news/be/chargovy-cygarjetny-plyt-pryshvartava-sja-lja-lito-skaga-beraga/

Літоўскія памежнікі вылавілі з Нёмана чарговы цыгарэтны плыт. Як распавялі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы, яны правяралі аператыўную інфармацыю і ў пазначаным раёне выявілі падазроны аб’ект на беразе ракі.

У выніку памежнікі выцягнулі плыт, зроблены з 200 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Тытунёвыя вырабы былі запакаваныя ў плёнку. Цыгарэты канфіскаваныя. Ніхто не затрыманы.

Узімку такія плыты кантрабандысты часта маскіруюць пад ільдзіны.

Фота: VSAT
Фота: VSAT
Рэклама

Пакінуць адказ