Чамаданава прыляцела ў Зімбабвэ ўмацоўваць сяброўства паміж краінамі
Рэдакцыя Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 17:44
https://reform.news/be/chamadanava-pryljacela-zimbabvje-maco-vac-sjabro-stva-pamizh-krainami/У Зімбабвэ для «ўмацавання двухбаковых сувязяў» прыбыла беларуская дэлегацыя. Яе ўзначальвае старшыня партыі «Белая Русь» Вольга Чамаданава.
Відэа сустрэчы дэлегацыі ў аэрапорце апублікавала прэс-служба кіроўнай партыі ZANU-PF (Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт).
9 кастрычніка ў Харарэ праходзіць пазачарговая сесія палітбюро ZANU-PF. Верагодна, Чамаданава з дэлегацыяй прыляцелі менавіта на мерапрыемства.
«Гэта быў доўгі шлях, але ён таго каштаваў. Наперадзе шмат сустрэч. Мы гатовыя сустракацца з нашымі калегамі, дзяліцца сваімі ўражаннямі. І самае галоўнае — атрымаць вялікае задавальненне ад вашай краіны і яшчэ раз умацаваць сяброўства паміж нашымі краінамі», — заявіла Чамаданава.
