ЦАХАЛ заявіў аб знішчэнні кіраўніка штаба разведкі «Хезбалы» ў Бейруце

Ліквідаваны кіраўнік штаба разведкі праіранскай групоўкі «Хезбала» ў Бейруце Хусейн Маклад, паведамляе прэс-служба Арміі абароны Ізраіля:

“Армія абароны Ізраіля пацвярджае, што ў выніку кропкавага ўдару па Бейруце мінулай ноччу (панядзелак) быў ліквідаваны баевік Хусейн Маклад, які займаў пасаду кіраўніка штаба разведкі тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала», – гаворыцца ў паведамленні.

Дадатковыя падрабязнасці будуць паведамлены пазней.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!