BYSOL сабраў неабходныя 123 тысячы еўра, але працягвае збор

Экстраны збор дасягнуў мэты, але не спынены, расказалі Reform.news у BYSOL.

“Мы разам сабралі 123 тысячы еўра, неабходныя для тэрміновай дапамогі. Аднак BYSOL не закрывае збор: мы сабралі неабходны мінімум, але дапамогі занадта шмат не бывае. Усе сродкі, сабраныя ў межах экстранага збору, у тым ліку звыш мэты, будуць размеркаваныя паміж палітвязнямі, якіх сёння вызвалілі з няволі”, — патлумачылі ў BYSOL.

Сума была сабраная за тры гадзіны.

Адправіць свой данат можна тут.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!