КГБ, Минск. Фото: Reform.by
Людзей, якія маюць дачыненне да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), выклікаюць «на гутаркі» ў КДБ. Гаворка ідзе як пра цяперашніх студэнтаў і выкладчыкаў, так і пра былых, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Нагадаем, у Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа па факце супрацоўніцтва з ЕГУ. Вядома пра ператрусы і допыты людзей, якія маюць дачыненне да ўніверсітэта.
Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў дзейны ў Вільні ЕГУ разам з яго структурнымі падраздзяленнямі «экстрэмісцкай арганізацыяй».
У Генеральнай пракуратуры лічаць, што ўніверсітэт рыхтуе беларускую моладзь «да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы, прасоўвання так званых дэмакратычных каштоўнасцей, «альтэрнатыўных» трактовак гістарычных, культурных і іншых падзей».