Таалатбек Масадыков. Фото: ОДКБ
У АДКБ збіраюцца стварыць калектыўныя ВПС. Пра гэта заявіў генеральны сакратар арганізацыі Таалатбек Масадыкаў па выніках пасяджэння Савета міністраў абароны.
“Мы таксама падрыхтавалі дакумент, які будзе падпісаны сёння і будзе прадстаўлены на Савет калектыўнай бяспекі, — гэта арганізацыя калектыўных авіяцыйных сіл і арганізацыі мабільных падраздзяленняў СПА”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, таксама ёсць прапанова стварыць кібервойскі.
“У асобных краінах была прапанова разгледзець магчымасць правядзення вучэнняў па кібербяспецы і нават гаварылі пра патэнцыйна магчымае стварэнне падраздзяленняў кібервойскаў для Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы”, — дадаў ён.