ЕАБР звязаў паскарэнне беларускай эканомікі з гандлем і інвестыцыямі

Паскарэнне тэмпаў росту беларускага ВУП паводле вынікаў чэрвеня звязана з унутраным гандлем і інвестыцыямі. Такое меркаванне выказваецца ў штотыднёвым аглядзе эканомік краін — удзельніц ЕАБР.

У студзені—чэрвені ВУП Беларусі вырас на 1,5% пасля 0,9% у студзені—маі.

«Унутраны попыт падтрымлівае эканамічную актыўнасць. Рост рознічнага тавараабароту паскорыўся да 7,6% г/г пасля 7,1% г/г. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 4,1% г/г пасля 1,5% г/г. Аднаўленню інвестыцыйнай актыўнасці спрыяла вяртанне капітальнага будаўніцтва да станоўчай дынамікі», — пракаментавалі ў ЕАБР.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!