БПМ і прывязаныя да яго дапамогі выраслі ў Беларусі

Бюджэт пражытковага мінімуму павялічыўся ў Беларусі з 1 мая ў сярэднім на 2,5%. Яго памер цяпер складае 509,62 рубля, што на 12,66 рубля больш за папярэдні БПМ. Новае значэнне БПМ будзе дзейнічаць па 31 ліпеня 2026 года.

БПМ цяпер складае:

  • для працаздольнага насельніцтва – 554,4 рубля (+19,49 рубля),
  • для пенсіянераў – 366,59 рубля (+5,84 рубля),
  • для дзяцей да 3 гадоў – 314,1 рубля (+6 рублёў),
  • для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 422,66 рубля (+8,11 рубля),
  • для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 497,59 рубля (+7,69 рубля).

Адпаведна, з павышэннем БПМ павялічыліся прывязаныя да яго сацыяльныя выплаты, напрыклад, дзіцячыя дапамогі, даплаты да пенсій.

Узроставыя даплаты да пенсій з 1 мая складаюць:

  • ва ўзросце 65-79 гадоў – 95,56 руб., а пры наяўнасці інваліднасці 1 групы — 222,97 рубля,
  • 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) – 191,12 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці I групы – 254,82 рубля.

Памер аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці складае:

  • пры нараджэнні першага дзіцяці – 10 БПМ, або 5096,2 рубля,
  • пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 14 БПМ, або 7134,68 рубля.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 509,62 рубля.

Дапамогі на дзяцей цяпер маюць наступныя памеры:

  • на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячнае) – 50% БПМ, або 254,81 рубля,
  • дапамога на дзяцей старэй за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам (штомесячнае): на дзяцей старэй за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда) – 50% БПМ, або 254,81 рубля; на дзіця-інваліда старэй за 3 гады – 70% БПМ, або 356,73 рубля

Дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў:

  • з I і II ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем узросту 3 гадоў – 100% БПМ, або 509,62 рубля,
  • з III і IV ступенню страты здароўя пасля дасягнення дзіцем узросту 3 гадоў – 120% БПМ, або 611,54 рубля.

Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (штомесячнае) – 70% БПМ, або 356,73 рубля.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!